33-е пасяджэнне ГДГ “Радавод”

8 кастрычніка 2015 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

1)      Гісторыя беларускай шляхты: біяграфічны даведнік “Ураднікі Менскага ваяводства XVI–XVIIIстст.” (асаблівасці выдання, змест, біяграфічныя і генеалагічныя сюжэты, прэзентацыя выпуска IV). Выступленне аўтара – гісторыка Фёдара Віктаравіча Чарняўскага.
2)      Арганізацыйныя моманты: прэзентацыя новых кніжных выданняў па генеалогіі, адказы на практычныя пытанні адносна складання радавода.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 8 кастрычніка 2015 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 35, трэці паверх.

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

Кантакты:
+375293998733 (velcom),
slepovron@mail.ru,
http://www.facebook.com/radavod,
http://vk.com/radavod,
http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


− 2 = 2