Tadeusz_Reytan_111-reg

18 лютага 2016 г.(чацвер) адбудзецца сустрэча гуртка “Радавод”

18 лютага 2016 г.(чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

У праграме пасяджэння плануецца:

 1)    Паведамленне на тэму: «Фальсіфікацыі дваранскіх дакументаў у беларуска-літоўскіх губерніях (кан. XVIII – ХІХ ст.)». Выступоўца – Віталь Сяргеевіч Макарэвіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта БДУ.

2)    Паведамленне на тэму: «Сямейна-роднасныя сувязі Тадэвуша Рэйтана». Выступоўца – Зміцер Юркевіч, даследчык гісторыі і генеалогіі.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 18 лютага 2016 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 29, другі паверх.

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

 

Кантакты:

+375293998733 (velcom),
slepovron@mail.ru,
http://www.facebook.com/radavod,
http://vk.com/radavod,
http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 8 = 32

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>