Інфармацыя аб дысцыпліне

Некрапалістыка – спецыяльная гістарычная і культуралагічная дысцыпліна, якая займаецца пошукам, апісаннем, зберажэннем гістарычных могілак, навуковым асваеннем іх гісторыка-культурнага і генеалагічнага патэнцыялу. Інатрэс да народных пахавальных практык зафіксаваны ўжо ў этнаграфічных працах беларускіх навукоўцаў ХІХ – пачатку ХХ ст.

Па ініцыятыве вялікага князя Мікалая Мікалаевіча (Малодшага; 1856–1929) кіраўнікам рэлігійных абшчын і прадстаўнікам мясцовых улад усіх губерняў імперыі было прадпісана апісваць найбольш адметныя некропалі. Так, у Расійскай імперыі напачатку ХХ ст. па асобных аб’ектах пачалі збірацца і сістэматызоўвацца адпаведныя звесткі.

У 1990-я гг. узрастала і напачатку ХХІ ст. аформілася грамадская ініцыятыва, накіраваная на зберажэнне могілак як месца сацыяльнай памяці і важнага сувязнога звяна паміж пакаленнямі. Згодна з рэкамендацыі Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі пры Міністэрстве культуры РБ распрацаваны прыклад апісання могілак з інвентарызацыяй кожнага пахавання. На яго падставе складзены план агульнага апісання могілак.

У 2013 з’явіўся інтэрнэт-партал www.niekropali.by, на якім прадстаўлены артыкулы па згаданай дысцыпліне, а таксама прыклады апісання асобных могілак адпаведна вышэй згаданых патрабаванняў. Сайт папаўняецца звесткамі дзякуючы дзейнасці добраахвотнікаў.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 4 = 32

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>