Водгук выпускніцы Школы практычнай генеалогіі Таццяны Станкевіч (выпуск 2015 году).

Генеалагічны пошук я распачала ў 19 гадоў, калі натхнілася выступам на журфаку БДУ філолага-антрапаніміста Леаніда Акаловіча, які расказваў пра паходжанні прозвішчаў.

Пачала запісваць сямейныя гісторыі, успаміны родных, рабіла копіі старых фотаздымкаў з архіву родзічаў, склала родавыя дрэвы на шэсць пакаленняў па трох лініях.

zqdLCuCo2sA

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Але па-першае, гэта ўсё цягнулася марудна. Па-другое, хацелася ўжо ведаць больш, чым утрымлівала памяць родных, і я разумела, што трэба ісці ў архівы. Праўда, спыняла тое, што я не ведала, як працаваць ў архівах, як зрабіць пошукі эфектыўнымі.

І вось аднойчы добрая сяброўка расказала, што пры яе прыходзе працуе ШПГ (тады навучаўся першы набор). І я адразу ж запісалася на другі набор.

І за два гады навучання мой радавод пашырыўся яшчэ на тры дрэвы — цяпер ужо маю шэсць ліній, прычым некаторыя з іх складаюць дзесяць пакаленняў.

Прыемна, што кіроўнік ШПГ Вадзім Урублеускі дапамагае і пасля заканчэння двухгадовага курсу.

Выкладае не толькі сам Вадзім, але і запрашае паспяховых даследчыкаў генеалогіі. А гэта — карысныя знаёмствы, натхненне па афармленні свайго сямейнага архіва.

Каштоўна, што пры ШПГ ёсць тэматычная бібліятэка нават з рэдкімі выданнямі.

Вельмі раю гэты курс — ён выводзіць аматараў генеалогіі на новы ўзровень!

Таццяна Станкевіч, выпускніца ШПГ -2015.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 6 = 48

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>