Дакументы аб выкупе зямлі арандатарамі як малавядомая крыніца па гісторыі сям’і

Ва ўмовах незахаванасці метрычных кніг, як крыніц прамой генеалагічнай інфармацыі, за канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзяў, асаблівую каштоўнасць набываюць іншыя гістарычныя дакументы, якія могуць змяшчаць звесткі з гісторыі сям’і і генеалагічную інфармацыю.

04

Чытаць далей



Памёр Віктар Крэсс

***

15 чэрвеня нечакана памёр наш дарагі сябар-паплечнік, адзін з актыўных папулярызатараў гісторыі і генеалогіі Беларусі Віктар Канстанцінавіч Крэсс. Спадар Віктар чула ставіўся да ўсіх ініцыятыў у сферы беларускай гісторыі і генеалогіі. Шмат год запар ён плённа збіраў, сістэматызоўваў і афармляў інфармацыю пра сваіх продкаў са шляхецкіх радоў Панятоўскіх і Скіндзераў. Ён адзіны з ліку выступоўцаў ГДГ Радавод і Школы Практычнай генеалогіі, хто акрамя падрыхтоўкіВіктар Крэсс (16.05.2015) стракатага ілюстратыўнага матэрыяла, таксама збіраў на свае выступы сваіх шматлікіх родных і сваякоў. Уваскрасаючы імёны і ўчынкі продкаў ён не забываў перадаваць памяць пра гісторыю і культуру сваім нашчадкам (яго сын Зміцер вядомы як беларускамоўны паэт).

Мяркую, надышоў час лічыць што той,  хто адраджае Памяць аб мінулым – герой.

Вечная Памяць героям!

Вадзім Урублеўскі

18.06.2017



Пасяджэнне ГДГ Радавод на тэму “Радаводы беларускіх літаратараў”

19 мая 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”. Гасцямі аб’яднання выступілі выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ кандыдаты гістарычных навук Ігар Міхайлавіч Аўласенка (на фота злева) і Віктар Адамавіч Кахновіч (на фота справа).

106_2613

Чытаць далей



19 мая 2017 на пасяджэнні ГДГ Радавод плануюцца выступленні выкладчыкаў факультэта — гісторыкаў Ігара Аўласенкі і Віктара Кахновіча

19 мая 2017 г. (пятніца) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

1. “Радаводы беларускіх літаратараў”, дакладчык — Аўласенка Ігар Міхайлавіч, кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі новага і навейшага часу ГФ БДУ.

2. “Асаблівасці генеалагічных даследаванняў на падставе метрычных кніг праваслаўных прыходаў Пінскага павета”, дакладчык — Кахновіч Віктар Адамавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Расіі ГФ БДУ. Чытаць далей



Пасяджэнне ГДГ Радавод на тэму “Генеалогія і генетыка”

27 лютага 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”, прысвечанае значэнню генетычных дадзеных для даследавання генеалогіі.

106_1851

Чытаць далей


18126

27 лютага 2017 г. пройдзе пасяджэнне гуртка “Радавод” на тэму “ДНК-аналіз у генеалагічных даследаваннях”

27 лютага 2017 г. (панядзелак) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

Чытаць далей



Лекцыя для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

27 студзеня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся занятак для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі. У першай частцы Вадзім Валер’евіч Урублеўскі распавёў пра гісторыю архіўнай справы, мінулае і сучаснасць Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прадэманстраваў яго выданні, паказаў прыклады асноўных генеалагічных крыніц. У другой частцы Яўген Станіслававіч Глінскі, супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў архіва, распавёў пра вопыт даследавання радаводу сваіх продкаў – вольных людзей з маёнтка Пырашава князя Дамініка Радзівіла, а таксама падзяліўся досведам у справе выяўлення фальсіфікаваных дакументаў.

106_1782

Вадзім Урублеўскі (на пярэднім плане) і Яўген Глінскі (выступае перад слухачамі)

106_1784 106_1789



Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): выступленне ў Лідскай раённай бібліятэцы (18.01.2017)

18 студзеня 2017 г. у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся выступ Вадзіма Урублеўскага на тэму “Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі”.

Падчас выступлення быў акрэслены агульны парадак даследавання сваіх каранёў, адзначаны асноўныя генеалагічныя крыніцы па рэгіёне дарэвалюцыйнага перыяда, звернута ўвага на месцы іх захавання. Лекцыя суправаджалася дэманстрацыяй прэзентацыі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і асобныя грамадскія актывісты.

Чакаем запрашэнняў з іншых раённых устаноў культуры!

18.01.2017

106_1770


09. Героспіс Глаўдзеляў (1786)
106_1772

 

 


02_

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ДРУГОГА ТОМА ВЫДАННЯ “АШМЯНСКІ КРАЙ” (КСЯНДЗЫ І КАСЦЁЛЫ)

30 лістапада 2016 г. адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”, на якім прайшла прэзентацыя 2-га тома серыйнага выдання гісторыка і краязнаўца Васіля Адамавіча Юршы пад назвай “Ашмянскі край”. Калі першы том прысвячаўся спісам ашмянскай шляхты і пакаленным роспісам асобных родаў, то другі том закранае пытанні парафіяльнай гісторыі, прысвечаны гісторыі касцёлаў Ашмянскага дэканата Віленскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, змяшчае звесткі аб яго ксяндзах, якія прымалі важны ўдзел у жыцці сваёй паствы, здзяйсняючы трэбы і праводзячы душпастырскую апеку над насельніцтвам, а на пэўных гістарычных этапах і адасабляючы яго настроі.

Чытаць далей


1280px-ashmiana_catolic_kostel4

30 лістапада 2016 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД”

30 лістапада 2016 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:
Прэзентацыя выдання «Ошмянский край: Том 2. Ксендзы и костелы». Выступоўца – Васіль Адамавіч Юрша, даследчык гісторыі і генеалогіі.
Арганізацыйныя моманты: кансультацыя для жадаючых.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 30 лістапада 2016 г., 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 29, другі паверх.

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

Кантакты:
+375293998733 (velcom),
slepovron@mail.ru,

http://www.facebook.com/radavod,

http://vk.com/radavod,

http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html