Выступленне Юрыя Снапкоўскага на тэму “Дакументы генеалагічнага характару ў фондах абласных, занальных, раённых архіваў” у Школе Практычнай генеалогіі (24.02.2018)

24 лютага 2018 г. у межах Школы Практычнай генеалогіі адбылася сустрэча з Юрыем Мікалаевічам Снапкоўскім, супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі  (Мінск), на тэму “Дакументы генеалагічнага характару ў фондах абласных, занальных, раённых архіваў”.

106_4273

 

 

 

 

 

 

 

 

Асноўнымі відамі генеалагічных матэрыялаў дзяржаўных архіваў Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей адзначаны наступныя:

1)  Партыйныя дакументы: аўтабіяграфіі, асабістыя лісткі па ўліку кадраў; справы аб уступленні і выключэнні з партыі, апеляцыйныя справы (абласныя архівы);

2)  Пагаспадарчыя кнігі 1944 – 1990-х гг. (занальныя або абласныя ці раённыя архівы);

3)  Дакументы нямецкіх акупацыйных устаноў 1941-1944 гг. (абласныя архівы);

4)   Фільтрацыйныя справы і падшыўкі анкет на асоб, вывезеных на прымусовую працу ў Германію (абласныя архівы);

5)  Кнігі ЗАГС 1919 – 1941 гг. (абласныя і занальныя архівы);

6)  Спісы савецкіх грамадзян, забітых акупантамі на захопленых тэрыторыях (абласныя і занальныя архівы);

7)  Спісы прызыўнікоў валасных і павятовых ваенкаматаў 1918–1924 гг. (занальныя архівы);

8)  Спісы лішэнцаў і арыштантаў у фондах акружных выканкамаў, акружных камітэтаў партыі, народных і ўчастковых судоў 1920-1930-х гадоў (абласныя і занальныя архівы).

106_4277

 

 

 

 

 

 

 

 

 

106_4278

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Публікуемы матэрыял прадастаўлены Юрыем Снапкоўскім.

25.02.2018

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


8 × 3 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>