У Мінску адбыўся майстар-клас па генеалогіі з удзелам Алены Чарных (Санкт-Пецярбург)

21 жніўня 2017 года ў Мінску на базе кабінета сацыяльна-педагагічнага, метадычнага і псіхалагічнага кансультавання Дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” быў праведзены майстар-клас для настаўнікаў, сацыяльных педагогаў, псіхолагаў, выкладчыкаў вышэйшай школы і бацькоў “Укараненне культуры радаслоўя ў сучаснай сям’і”.

0-02-04-423f662242e950602c8a1b1ff03941aff420d04d73b0e188778002c61e200786_full.0

 

 

Майстар-клас праводзіла Алена Уладзіміраўна Чарных, маці пяці дзяцей, кіраўнік школы-студыі этыкета “Элегія” (Санкт-Пецярбург), выкладчык этыкету, вядучы кансультант Расійскага дома радаслоўя, метадыст вышэйшай катэгорыі дадатковай адукацыі дарослых, аўтар-складальнік праграм па этыкеце “Пецярбургскі этыкет”, “Этыкет для ўсіх” і праграмы “Культура радаслоўя ў сучаснай сям’і”.

Напрацягу сустрэчы падымаліся наступныя пытанні: 1) першыя крокі складання радаводу; 2) прычыны неабходнасці ведаць аб сваіх каранях; 3) роля генеалогіі ў выхаванні дзяцей; 4) методыка стварэння радаводу; 5) працэс стварэння радаслоўнай кнігі; 6) як скласці радаслоўнае дрэва; 7) дзе шукаць інфармацыю аб продках; 8) неабходнасць і сэнс “фамільнага герба”; 9) укараненне практыкі пошуку звестак па гісторыі роду ў традыцыі сям’і.

 

Таксама слухачы азнаёміліся з квэст-гульнёй па складанні радаводу для дзяцей (распрацавана Расійскім домам радаслоўя).

Падчас сустрэчы прысутныя вучыліся парадку запаўнення прадэманстраваных бланкаў персанальных лістоў і радаслоўных схем.

24.08.2017

 

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 9 = 45

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>