Сустрэча роду Булатаў адбылася ў Капылі і Капыльскім р-не

На хвалі зацікаўлення да каранёў у Беларусі, асабліва ў апошняе дзесяцігоддзе, пачалі практыкавацца сустрэчы прадстаўнікоў канкрэтнага беларускага роду, пераважна са шляхецкім мінулым. Пры гэтым у сустрэчах прымаюць удзел як жыхары Беларусі, так і прадстаўнікі блізкага і далёкага замежжы.

Сустрэча Булатаў (01.07.2017)

Часты характар набылі сустрэчы Матусевічаў, нашчадкаў шляхецкага роду з ваколіцы Леановічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). На сённяшні момант адбылося чатыры Міжнародных сустрэчы прадстаўнікоў роду (2003, 2004, 2006, 2016): http://matusewicz.org/old/ps.htm

Падобную ініцыятыву выказалі і ажыццявілі 1 ліпеня 2017 года ў дачыненні да свайго роду і прадстаўнікі прозвішча Булат, якія вядуцца ад супольнага продка Пятра Булата, што жыў у XVI ст. Месцам правядзення сталі Капыль і Капыльскі раён. У праграме сустрэчы планавалася наведванне магіл продкаў, размова і знаёмства з родзічамі (у Цімкавіцкім доме культуры), закладка памятнага камяня на месцы былой вёскі Булатнікі. На сустрэчы прысутнічала каля 70-ці чалавек рознага ўзросту, роду заняткаў і з розных месцаў пражывання. Але мэта была адной – яднанне з блізкімі па крыві. І яна была дасягнута! Сустрэча адбылася і стала значнай падзеяй у гісторыі гэтага старажытнага шляхецкага роду.

11.07.2017


Вёска Булатнікі CozeY--HM7c

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


6 + 4 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>