ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (V сезон, абвестка)

У верасні 2017 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, духоўнае самапазнанне.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.

Дадзеная вучэбная ініцыятыва прадугледжана для дарослых людзей, якія могуць прымяніць адшуканую інфармацыю ў мэтах належнага выхавання падрастаючага пакалення.

Тэрміны правядзення заняткаў – суботнія дні, два разы на месяц (16 заняткаў, з 9 верасня 2017 г. па 28 красавіка 2018 г.).

Час правядзення – 11.30-13.30 (першае паўгоддзе).

Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 верасня 2017 г. У выпадку спазнення крайняя дата – 7 кастрычніка 2017 г.

Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), намеснік старшыні генеалагічнага аб’яднання “Радавод” гістарычнага факультэта БДУ.

Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя протаіерэя Паўла (Сярдзюка), настаяцеля прыхода ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі аб сабе:

1)    Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.

2)    Дата і месца нараджэння.

3)    Род заняткаў.

4)    Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.

5)    Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.

Заявы ў рукапісным або пячатным варыянце прадстаўляць асабіста ў рукі альбо на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru).

Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў для паступаючых на першы год навучання (першае паўгоддзе):

  1. Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку (9 верасня 2017).
  2. Першыя крокі генеалагічнага пошука: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (23 верасня 2017).
  3. Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (7 кастрычніка 2017).
  4. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў (21 кастрычніка 2017).
  5. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах (4 лістапада 2017).
  6. Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (18 лістапада 2017)
  7. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схем і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (2 снежня 2017).
  8. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш цікавых кніжных выданняў (16 снежня 2017).

12.07.2017                                                                              Урублеўскі В.В.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

2 thoughts on “ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (V сезон, абвестка)

Дадаць каментар для Веранікм Адмяніць адказ

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


6 − = 3

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>