ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (2014-2015)

1.2У верасні 2014 г. пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ), створаная ў мэтах асветы прыхаджан храма і ЎСІХ ЖАДАЮЧЫХ у пытаннях духоўнага самапазнання, практычнага пошука інфармацыі аб продках, выхавання дзяцей на прыкладах з родавай гісторыі.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы.

Дадзеная вучэбная ініцыятыва прадугледжана для дарослых (з 18 год і старэй). Запіс у Школу ажыццяўляецца на працягу жніўня месяца. Для тых, хто спозніцца, канчатковы тэрмін – да 26 кастрычніка 2014.

Месца размяшчэння храма – г. Мінск, вул. Лідская, д. 12, тры прыпынкі ў бок Ждановіцкага рынка ад станцыі метро Каменная Горка (прыпынак «Дамброўка», аўтобусы № 125, 140).

Тэрміны правядзення – два разы ў месяц (з 14 верасня 2014 г. па 3 мая 2015 г.).

Час правядзення – 12.00-14.00 (пасля Уваскрэснай Божай літургіі).

Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).

Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), намеснік старшыні генеалагічнага аб’яднання “Радавод” гістарычнага факультэта БДУ.

Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя протаіерэя Паўла (Сярдзюка), настаяцеля прыхода ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі аб сабе:

1)    Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.

2)    Дата і месца нараджэння.

3)    Род заняткаў.

4)    Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.

5)    Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.

Заявы ў рукапісным або пячатным варыянце прадстаўляць асабіста ў рукі альбо на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru).

 

Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў (на першае паўгоддзе):

  1. Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку. Гістарычная і генеалагічная памяць. Выхаванне дзяцей на прыкладах з сямейнай гісторыі (14 верасня 2014).
  2. Першыя крокі генеалагічнага пошука: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (28 верасня 2014).
  3. Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (12 кастрычніка 2014).
  4. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў: кантакты, сайты, спецыфіка працы, бланкі заяваў на пошук, аплата паслуг (26 кастрычніка 2014).
  5. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах: бланкі заяваў на працу, аплата, план і спецыфіка працы (9 лістапада 2014).
  6. Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (23 лістапада 2014)
  7. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схем і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (7 снежня 2014).
  8. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш цікавых кніжных выданняў (21 снежня 2014).

Ахвяраванні ажыццяўляюцца на добраахвотнай аснове пасля кожнага з заняткаў і прымаюцца ў мэтах далейшага развіцця ШПГ.

Урублеўскі В.В.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


9 × 6 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>