Прэзентацыя праекта “Веха” на прасторы “Сталоўка XYZ”

15 верасня 2017 на базе культурніцкай прасторы “Сталоўка XYZ” адбылася прэзентацыя праекта “Веха”, які займаецца рэстаўрацыяй фотаздымкаў, упарадкаваннем сямейнага архіва і распрацоўкай у выглядзе фотаальбома храналогіі сямейнай гісторыі. Дадзеная ініцыятыва накіравана на ўзмацненне сямейных узаемасувязяў і захаванне культурнай спадчыны.

300

(Фота з архіва Сяргея Міскевіча)

У першай частцы куратар праекта Леся Пчолка распавядала пра ўмовы захавання дакументаў і ўласна пра праект “Веха”.

Умовамі захавання фотадакументаў адзначаны наступныя:

1)   Арыгіналы фотаздымкаў нельга захоўваць у адкрытым выглядзе, бо гэта спрыяе разбурэнню пад уплывам знешніх умоў.

2)  Арыгіналы фотаздымкаў варта захоўваць у картонных скрынях, у шафах, пазбавіўшы металічных дэталяў.

 

3)  У выпадку фізічнага пашкоджання фатаграфіі нельга склейваць скотчам і іншымі клейкімі рэчывамі, а лепей перадаць на рэстаўрацыю да спецыяліста, які з дапамогай безкіслотнага матэрыялу аднаўляе фотаздымак.

4)  Праца з архівамі павінна ажыццяўляцца ў пальчатках, бо пот і тлушч могуць паўплываць на якасць сканавання і стан захаванасці фотадакументаў.

5)  Нельга выкарыстоўваць альбомы з пласцікавымі магнітнымі старонкамі, якія маюцца цяпер у кожнай фоталабараторыі. 15-20 год хапае для пагаршэння якасці фотаздымкаў.

6)  Варта выкарыстоўваць майларавыя альбомы з безкіслотнымі старонкамі.

7)  Неабходна падпісаць кожны фотаздымак сямейнага архіва, бо ў выніку смерці тых людзей, якія адны ведаюць хто змешчаны на ім, карыснасць такога матэрыялу робіцца для нас нязначнай.

У паведамленні быў зроблены акцэнт на асноўных задачах праекта “Веха”, якімі з’яўляюцца: 1) стварэнне аналагавых архіваў на падставе дакументаў “візуальнай гісторыі”; 2) вызначэнне сацыяльных, этнаграфічных і культуралагічных прычын феномена знішчэння архіваў. Адносна першай тэмы было адзначана, што працэс працы з сямейным архівам уключае наступныя стадыі: адлічбоўка архіва – прыгатаванне копіі – стварэнне альбома сям’і. Колькасць паслуг залежыць ад замоўцы.

Увогуле, краўнд-кампанія “Веха” прадстаўляе наступныя паслугі:

1) Узнаўленне фотаздымкаў: сканаванне і друк (стварэнне копій з арыгіналаў, файнарт-друк з пігментным архіўным атрамантам, які спрыяе захаванню фотаздымка на працягу 250 год);

2) стварэнне кнігі сям’і (размяшчэнне фота ў храналагічнай паслядоўнасці і подпісы пад фотаздымкамі, занатоўванне падзей сямейнай храналогіі і сямейнай гісторыі).

Выступленне дызайнера Ганны Бундзелевай тычылася калекцыі фотаздымкаў пад агульнай назвай “Найлепшы бок”, якая сабраная ў межах праекта “Веха” і налічвае 55 фотаздымкаў. На дадзеных фотаздымках выразна відаць выявы посцілак (тканых дываноў і абрусаў), якія з’яўляліся тлом для фатографа ў першай палове ХХ ст.

106_3675

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Такі антураж перадае атмасферу ўрачыстасці і святочнасці. Ганна звярнула ўвагу слухачоў на наступнае кола пытанняў: 1) Якімі мы бачым людзей на фота?; 2) Як людзі выглядалі ў цэлым, па-за фотаздымкамі?; 3) Як імкнуліся падаць сябе фігуранты фота будучым гледачам? Было падкрэслена, што фотаальбомы змяшчаюць у сабе светапоглядную сістэму, якая ўключае катэгорыі паміж міфам аб рэальнай сям’і і рэальнасцю сямейнага штодзённага жыцця. Праект “Найлепшы бок” называецца так паводле вобразу, які продкі хацелі пакінуць аб сабе нашчадкам, робячы святочныя здымкі. На думку Ганны, сямейныя альбомы – сведчанне таго як жыццё сябе інтэрпрэтуе; фатаграфія дазваляе зразумець якімі вераваннямі, перакананнямі, каштоўнасцямі людзі насычалі сваё жыццё.

Паведамленне Вадзіма Урублеўскага адносна генеалагічнага пошуку асвячала наступныя тэмы:

1)  Першыя крокі генеалагічнага пошука;

2)  Інтэрнэт-рэсурсы (пытанне эфектыўнага карыстання “Дапаможнікам” з прывязкай да сайта “Архівы Беларусі”);

3)  Дзяржаўныя архівы;

4)   Асноўныя віды генеалагічных крыніц;

5)  Праца з архіўнымі крыніцамі ў чытальных залах архіваў, або дамовы з установамі ці прыватнымі выканаўцамі.

106_3684

 

Напрыканцы ўдзельнікам былі раздадзены памяткі з формай апытання родзічаў і падборкай неабходных інтэрнэт-рэсурсаў, таксама бланк на папярэднюю заўяку паслуг праекта “Веха”.

 

16.09.2017

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 3 = 24

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>