Навукова-практычны семінар “КРЫНІЦЫ ПА ГЕНЕАЛОГІІ Ў БЕЛАРУСКІХ АРХІВАХ І БІБЛІЯТЭКАХ” адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 27 сакавіка 2019 г.

 

Арганізатары:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, НДА кнігазнаўства;

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі;

Дата: 27.03.2019

Час: 16.00-18.00

Месца правядзення: зала адукацыйных тэхналогій (з паверх, пам. 346)

Семінар-міні-абвестка (27.03)

 

 

 

 

 

 

Вядома, што асноўныя крыніцы па генеалогіі ў нашай краіне сканцэнтраваныя ў НГАБ у Мінску і НГАБ у Гродна, але значная частка каштоўных дакументаў захоўваецца ў бібліятэках, музеях, прыходскіх архівах і нават у прыватных калекцыях. Адной з задач семінару з’яўляецца папулярызацыя рукапісных скарбаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе захоўваецца істотная, але пакуль мала вядомая шырокім колам даследчыкаў, калекцыя дакументаў генеалагічнага характару першай паловы XVIII – пач. ХХ ст. Гэта пераважна метрычныя кнігі аб нараджэннях, шлюбах і пахаваннях з праваслаўных, уніяцкіх і каталіцкіх храмаў розных куткоў Беларусі.

 

Пад час навукова-практычны семінару з дакладамі выступяць:

 

Лісейчыкаў Д.В., кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара НГАБ.

Тэма: Архівы і генеалагічны «бум»: дзе і як шукаць сваіх продкаў.

 

Урублеўскі В.В., кандыдат гістарычных навук, загадчык сектара тэматычных даследаванняў і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГАБ.

Тэма: Генеалагічная асвета ў Беларусі на сучасным этапе.

 

Глінскі Я.С., загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў НГАБ.

Тэма: Фальсіфікацыі генеалагічных дакументаў: як выявіць старажытную падробку?

 

Сцебурака А.М., загадчык НДА кнігазнаўства, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Тэма: Рукапісныя крыніцы па генеалогіі ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

Пасля дыскусіі плануецца наведванне тэматычнай выставы ў ЧЗ рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў (пам. 348).

 

Запрашаем наведаць семінар!

 

Уваход на мерапрыемства бясплатны па чытацкіх білетах НББ.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


9 − 5 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>