Навіны за апошні месяц

17.02.2014

На курсах “Мова нанова” у галерэі “Ў” адбылося выступленне Ю.С. Адамовіча з прэзентацыяй дзейнасці гуртка “Радавод”. (http://radawod.by/rubryka-hieniealohija/jak-daznacca-bols-pra-svoj-radavod.html)

26.02.2014

В.В. Урублеўскі выступіў з дакладам «Духоўныя падставы да даследавання радаводу: вопыт Школы практычнай генеалогіі ў г. Мінску» у межах Моладзевага катэхізічнага форума, арганізаванага ў Санкт-Пецярбургу.

 

02.03.2014

В.В. Урублеўскі прыняў удзел у першай рэгіянальнай канферэнцыі ў вобласці ІТ-тэхналогій у Салігорску з тэмай “Адраджэнне Памяці аб продках пачынаецца з дзеянняў нашчадкаў”.

 

04.03.2014

Інтэрвію пад назвай “Менскаму гуртку Радавод спаўняецца 5 гадоў” даў Рыдыё “Рацыя” сябар гуртка Юрась Адамовіч. (http://radyjo.net/)

 

05.03.2014

У інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі гісторыка Сяргея Токця і краязнаўца Мікалая Дзелянкоўскага “Скідзель і яго ваколіцы: жывая гісторыя”. Гэта навукова-папулярная кніга напісаная на аснове вывучэння шырокага кола архіўных крыніц. Вусных успамінаў і краязнаўчых матэрыялаў. Разглядаецца гісторыя Скідзеля і яго наваколля ад першых згадак у старажытных дакументах XV ст. да сярэдзіны ХХ ст. У кнізе прадстаўлены перапісы насельніцтва Скідзеля і ваколіц, а менавіта інвентары і рэвізскія сказкі XVII – XIX стст.

16.03.2014

16 сакавіка 2014 у храме свяціцеля Мікалая Японскага (г. Мінск, м-н Каменная Горка, вул. Лідская, 12) у межах чарговага занятку Школы Практычнай генеалогіі з дабраславення настаяцеля іерэя Паўла Сердзюка адбылася прэзентацыя дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску, прымеркаваная да 200-годдзя Іосіфа Антонавіча Гашкевіча (1814 – 1875), дыпламата, усходазнаўца, першага расійскага консула ў Японіі, паплечніка свяціцеля Мікалая Японскага па дыпламатычнай і місіянерскай дзейнасці ў г. Хакадатэ ў 1860 – 1865.

На выставе было экспанавана 18 дакументаў з фонда НГАБ “Мінская духоўная праваслаўная кансісторыя”, якія асвятляюць факты ранняй біяграфіі будучага дыпламата, датычацца абставін служэння яго бацькі Антонія Іванавіча Гашкевіча і яго малодшых братоў святара Андрэя і псаломшчыка Фёдара Гашкевічаў. Акрамя гэтага, былі прадстаўлены агульнаму агляду два партрэты Іосіфа Гашкевіча і радавод Гашкевічаў, распрацаваны галоўным архівістам аддзела публікацыі дакументаў НГАБ Вадзімам Урублеўскім, які і азнаёміў прысутных з выставай.

Акрамя гэтага, выступ на тэму “Вопыт даследавання сялянскага радаводу” ажыццявіў Дзмітрый Міхайлавіч Дрозд, вядомы беларускі гісторык і генеолаг.

18.03.2014

У Акадэмкнізе прадстаўлены наступныя кнігі па генеалогіі:

1. Анішчанка, Я.К. Збор твораў. У 6-ці т. Т. 4. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім: Спісы на рускай мове / Я.К. Анішчанка. – Мінск: Выд. В. Хурсік, 2008. – 532 с.

2. Анищенко, Е.К. Шляхта Волковысского повета: Список XVIII ст. – Минск: Изд. В. Хурсик, 2012. – 256 с.

3. Анищенко, Е.К. Шляхта Мстиславского воеводства: Список XVIII ст. – Минск: Изд. В. Хурсик, 2013. – 308 с.

4. Анищенко, Е.К. Шляхта Слонимского повета: Список XVIII ст. – Минск: Изд. В. Хурсик, 2012. – 244 с.

5. Антыховіч-Валынец, Л. Антыховічы з Бельска Падляшскага: Успаміны, радаводы ды крыніцы да гісторыі беларускага мяшчанскага роду / пад рэд. Дарафея Фіоніка. – Студзіводы: Аб’яднанне “Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах”, 2012 [вопыт пабудовы радаводу беларускіх мяшчан Антыховічаў з Бельску на Падляшшы ад пачатку XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.; прысутнічаюць публікацыі дакументаў з польскіх архіваў].

6. Дрозд, Д.М. Землевладельцы Минской губернии 1861 – 1900: справочник, 2-е изд., испр. И доп. / Дмитрий Дрозд. – Минск: Медисонт, 2012. – 710 с.

7. Залівака, А.С. Спіс землеўладальнікаў Менскага павета / Аляксандр Залівака. – Мн.: НАРБ, 2005. – 100 с.

8. Заливако, А.С. История рода Заливако: генеалогическое исследование / А.С. Заливако. – Мн.: Книгосбор, 2006.

9. Заливако, А.С. Фамильный архив рода Заливако: сборник документов и материалов: в 2 книгах. Книга № 1 (1420 – 1600 гг.) / Александр Заливако. – Минск: Книгосбор, 2007. – 288 с.

10. Залівака, А. Фасцыкул І. Радаводы шляхецкіх сем’яў ВКЛ на літару “В” Аляксандр Залівака. – Мінск: “Энцыклапедыкс”, 2011. – 124 с.

11. Лукомский, В.К. Малороссийский гербовник / Лукомский Владислав Крескентьевич, Модзалевский Борис Львович. – Минск: “Энциклопедикс”, 2011. – 280 с.

12. Папко, В.М. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХІХ – ХХ стст. / В. М. Папко. – Брэст: Альтернатива, 2009. – 231 с.

13. Плавинский, А.С. 500 лет роду Плавинских / А.С. Плавинских. – Минск: Конфидо, 2012. – 176 с.

14. Пятраўскас, Р. Літоўская знаць у канцы XIV – XV ст.: Склад – структура – улада / Рымвідас Пятраўскас; пераклад з літоўскай мовы Алесь Мікус. – Смаленск: Інбелкульт, 2014. – 386 с.

15. Статкевіч-Чабаганаў, А.В. Я – сын Ваш: Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба “Касцеша”: Карафа-Корбуты герба “Корчак” / Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. – Мінск: Роднае слова, 2011. – 589 с.

16. Статкевіч-Чабаганаў, А.В. Я – сын Ваш: Казановічы герба “Гржымала” / Анатоль Стацкевіч Чабаганаў. – Мінск: Беларуская Праваслаўная Царква, 2012. – 592 с.

17. Статкевіч-Чабаганаў, А.В. Я – сын Ваш: Сыцько герба “Остоя”. Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”. Мещанские роды Каланкины и Чебогановы. Арцишевские герба “Роля”. Забелло герба “Топор” / Анатолий Стецкевич-Чебоганов. – Минск: Белорусская Православная Церковь, 2013. – 576 с.: ил. – (Летопись белорусской шляхты).

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


9 − 4 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>