Дыскусія па тэме “Як павінен выглядаць сучасны падручнік па генеалогіі” прайшла ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі

27 красавіка 2018 у аддзеле генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі Акадэміі навук адбылося абмеркаванне тэкста першага фактычнага падручніка па генеалогіі Беларусі, распрацаванага на падставе адпаведных лекцый, якія чытаюцца для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ.

Аўтар курса лекцый і мяркуемага падручніка – Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ.

101_4429+

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У фармаце круглага стала ўдзельнікі выказалі шэраг заўваг да мяркуемага выдання, якія тычыліся яго характару (курс лекцый, дапаможнік, вучэбна-метадычны комплекс або навуковая манаграфія плануецца на выхадзе), структуры (які прынцып закладзены ў аснову), зместавага напаўнення (прычыны акцэнтавання ўвагі на генеалогіі княжаска-каралеўскіх родаў), тэрміналогіі (было прызнана неабходным замяніць тэрміны “узыходзячы радавод” і “сыходзячы радавод” на “радавод ад нашчадкаў” і “радавод ад продкаў” адпаведна).

101_4424+

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Акрамя супольных пажаданняў па дапрацоўцы тэкста, накіраваных да аўтара, на сустрэчы былі агучаныя наступныя планы аддзела ў сферы развіцця навуковай генеалогіі і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін:

1)    Правядзенне перыядычных круглых сталоў па розных праблемах генеалогіі, сфрагістыкі, нумізматыкі;

2)    Правядзенне спецыялізаванай генеалагічнай канферэнцыі, якую магчыма прымеркаваць да будучага 200-годдзя графа Канстанціна Ажароўскага (1823–1893), знаўцы генеалогіі ВКЛ;

3)    Распрацоўка праекта, закліканага даследаваць радаводы найбольш выбітных дзеячоў беларускай гісторыі;

4)    Наладжванне сувязяў з установамі адукацыі і грамадскімі аб’яднаннямі, прадстаўнікі якіх займаюцца навуковымі генеалагічнымі даследаваннямі.

Вітаецца ўсялякая кампетэнтная дапамога ў ажыццяўленні акрэсленых задач.

27.04.2018

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


7 − 5 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>