Абвестка сустрэчы гуртка “Радавод”: генеалогія беларускага роду мяшчан-старавераў і сялянскі радавод з Аршанскага павета на пасяджэнні 14 мая 2019.

14 мая 2019 г. (аўторак) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

Starovery

 1)    Паведамленне на тэму: «Гiсторыя роду беларускiх стараабрадцау Волкавых». Выступоўца – Мікіта Волкаў, даследчык генеалогіі.

2)    Паведамленне на тэму: «Сялянскі радавод з Аршанскага павета». Выступоўца – Вадзім Урублеўскі, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск).

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 14 мая 2019 г. (аўторак), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 25, другі паверх.

 

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

 

Кантакты: +375293998733 (velcom), slepovron@mail.ru, http://www.facebook.com/radavod, http://vk.com/radavod, http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


8 + 3 =