Вітальнае слова

Дадзены генеалагічны партал створаны па ініцыятыве грамадскага аб’яднання – гурток даследчыкаў генеалогіі “Радавод” пры гістфаку БДУ – у асветніцкіх і навуковых мэтах, а менавіта накіраваны на паляпшэнне метадычных навыкаў у пошуках сваіх каранёў, павышэнне генеалагічнай культуры і гістарычнай свядомасці аўдыторыі.

Агульная інфармацыя пра гурток

Чытаць далей



Хрышчэнне ў сем’ях з рознай канфесійнай прыналежнасцю ў святле заканадаўства Расійскай імперыі

1768, 24 лютага – прыняццё на Варшаўскім сейме Рэчы Паспалітай “Трактату вечнага”, паводле якога ў ліку іншага скасоўваліся дыскрымінацыйныя законы супраць праваслаўных і пратэстантаў і негатыўная тэрміналогія ў дачыненні да іх. У другім артыкуле дзесятага параграфа “Трактат” сцвярджаў аб неабходнасці выхавання ў змешаных сем’ях сыноў у веравызнанні бацькі, а дачок – у веравызнанні маці. Зацверджаны ўказамі Сената Расійскай імперыі 1776 і 1780 гг.

1832, 12 кастрычніка – выданне ўказа Сінода аб абавязковым выхаванні дзяцей са змешаных шлюбаў у пануючым веравызнанні. Дзеці каталікоў і праваслаўных, уніятаў і праваслаўных маглі быць ахрышчаны толькі ў праваслаўі.

1905, 17 красавіка – Маніфест аб умацаванні пачаткаў верацярпімасці. У другім параграфе тычыўся канфесійнай сітуацыі на ўзроўні сям’і. Адзначалася, што пры пераходзе аднаго з дарослых членаў сям’і ў іншую канфесію – яго непаўнагадовыя дзеці мусяць застацца ў ранейшым веравызнанні. Калі абодва сужэнцы пераходзяць у іншае веравызнанне, то разам з імі гэты пераход ажыццяўляюць дзеці, узростам да 14-ці год. Старэйшыя дзеці прымаюць рашэнне самастойна.

Звесткі аб змешаных сем’ях сустракаюцца ў метрычных кнігах і шлюбных вобысках праваслаўных цэркваў. Справы аб міжканфесійных пераходах пасля 17 кастрычніка 1905 разглядаліся ў справаводстве праваслаўных кансісторый, губернскіх праўленняў і, адпаведна, захаваліся ў НГАБ у фондах згаданых дзяржаўных устаноў. З фондаў Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва цікавасць уяўляюць: Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС (фонд 821), Канцылярыя Сінода (фонд 796).

У дадатку прадстаўлены метрычныя запісы аб шлюбе каталіка Антона Іосіфавіча Судніка з вёскі Гарбаты Ігуменскага пав. і праваслаўнай Стэфаніды Стэфанаўны Лукашэвіч з той жа вёскі 17 траўня 1892 (з пазначэннем узросту), аб хрышчэнні іх сына ў Целякоўскай праваслаўнай царкве 14.02.1894. Таксама змяшчаецца выява Маніфесту 17 красавіка 1905.17.05.1892 (канкр) 14.02.1894 (канкр) Манифест 17.10.1905



Рэкруцкая павіннасць

1705, 20 лютага – імператарскі ўказ аб увядзенні рэкруцкай павіннасці (далей – р.п.). Р.п. – усесаслоўны абавязак пажыццёвай службы ў войску, пазней скасаны для дваран (1762), купцоў, ганаровых грамадзян, каланістаў, інтэлігентаў, духавенства). Асноўнымі саслоўямі, якія пастаўлялі рэкрутаў, у канцы XVIII ст. былі сяляне і мяшчане. У Беларусі ўведзена з падзеламі Рэчы Паспалітай у 1772 і 1793 гг. Тэрмін службы ў 1793 зніжаны да 25 год. Фармальна прызыў ажыццяўляўся з улікам працоўнай сілы кожнай сям’і і закранаў 20-35 гадовых нежанатых мужчын, але ў адносінах да сялян часцей залежыў ад волі памешчыка і яго адміністрацыі (нярэдка ў рэкруты адбывалі жанатыя, або тыя, хто не падыходзіў па ўзросце). У 1766 – 1808 новапрыбылыя ў войска рэкруты навучаліся толькі страявой падрыхтоўцы. З 1808 пачалося навучанне рэкрутаў у рэкруцкіх дэпо на працягу 8-9 месяцаў ружэйным прыёмам, маршыраванню і стральбе па мішэнях. Рэкруты з беларускіх і літоўскіх губерняў накіроўваліся ў смаленскія рэкруцкія дэпо: з Віцебскай і Гродзенскай губ. у Ельнінскае; з Мінскай і Магілёўскай у Рослаўскае. У 1834 тэрмін службы ў войску скараціўся да 20 год, у 1856 – да  15 год, 1860-е гг. – 10 год. Адстаўныя жаўнеры стваралі асобную катэгорыю насельніцтва: мелі права валодаць зямлёй без абавязку выплаты падаткаў, у выпадку непрацаздольнасці атрымлівалі грашовую пенсію, статус падкрэслівалі форма адзення і адсутнасць барады. Пасля адмены прыгоннага права пачаліся працэсы масавай прыпіскі адстаўнікоў да мяшчанскіх упраў у гарадах і сельскіх таварыстваў у сельскай мясцовасці. У 1874 р.п. заменена вайсковай, а тэрмін “рэкрут” словам навабранец. Матэрыялы рэкруцкіх набораў у форме рэкруцкіх спісаў захоўваюцца ў архіўных фондах губернскіх і павятовых рэкруцкіх прысутнасцяў. Пазнакі аб адбыцці ў рэкруты фіксуюцца ў рэвізскіх сказках падатковых станаў. Многія рэвізскія сказкі 1860-1870-я гг. цалкам складаюцца з перапісных лістоў, прысвечаных адстаўным вайскоўцам.Рэкруцкі наборРэкруцкі набор-2



Уніяцкія метрычныя кнігі

1667 – прыняццё на 17-й кангрэгацыі базыльянскага ордэна ў Вільні заканадаўчага акта аб абавязковым вядзенні метрычных кніг пры кожным уніяцкім кляштары. Для ўніяцкіх парафіяльных цэркваў пастанова (аб абавязковым вядзенні метрычных кніг) пачала дзейнічаць з 1674 (год прызначэння на пасаду мітрапаліта Цыпрыяна Жахоўскага). Пры асобных парафіях метрыкі складаліся і раней (захаваліся асобныя копіі за 1660-я гг.). Самая ранняя арыгінальная ўніяцкая метрыка, адшуканая ў НГАБ (Мінск), датуецца 1716 г. (царква ў в. Лысіца Наваградскага пав., Ф. 136. Воп. 13. Спр. 1425). Метрычныя кнігі ўніяцкіх цэркваў ў часы Рэчы Паспалітай вяліся паводле юліянскага календара. Арыгінальныя метрыкі складаліся на умоўна-царкоўнаславянскай мове (да 1740-х гг.), затым па-польску (пасля 1740-х гг.). Да скасавання ўніяцтва ў 1839 г. копіі вяліся выключна па-польску, а па-расійску толькі ў 1798-1799 гг. У НГАБ захоўваюцца ў фондзе Мінскай духоўнай кансісторыі (ф. 136, воп. 13).

Друкуецца паводле:

Лісейчыкаў, Д.В. Метрычныя кнігі уніяцкіх цэркваў Беларусі XVIII ст.: асаблівасці складання і захавання / Д.В. Лісейчыкаў // Матэрыялы канферэнцыі “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”, прысвечанай 70-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 8 ліпеня 2008 г.). – Мінск : НАРБ, 2008. – С. 94–101.

Ілюстрацыі В. Урублеўскага:

Малюнак на вокладцы уніяцкай метрыкі Загаловак шлюбнай метрыкі Уздзенскай царквы (пач. 18 ст.)


Вокладка кн_г_ Друцк

14 красавіка 2016 г. адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”

14 красавіка 2016 г. адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”. На сустрэчах у рамках працы аб’яднання традыцыйна збіраюцца даследчыкі беларускай гісторыі і генеалогіі, навукоўцы і аматары, небезуважныя да тэмы асвятлення белых плям мінулага.

Чытаць далей



Пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” 14 красавіка 2016 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ

14 красавіка 2016 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

Чытаць далей


Tadeusz_Reytan_111-reg

18 лютага 2016 г.(чацвер) адбудзецца сустрэча гуртка “Радавод”

18 лютага 2016 г.(чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

Чытаць далей


010

Лекцыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (23.01.2015)

23 студзеня 2015 (пятніца) у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55) адбылося азнаямляльнае мерапрыемства, арганізаванае супрацоўнікам згаданай установы Вадзімам Урублеўскім для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі, катэхізатарскіх курсаў пры Мінскім духоўным вучылішчы, прыхаджан храма Мікалая Японскага ў Мінску (усяго 21 слухач).

Чытаць далей



Акцыя “Бесмяротны полк” адбылася ў адным з праваслаўных прыходаў Мінска 09.05.2015

Памяць аб апошняй вайне ўпарта крочыць за плячыма ўжо не першага пакалення, народжанага пасля яе. Яна не забываецца не толькі з-за колькасці страт і жудасці падзей, не толькі з-за гераізму і ахвярнасці ўдзельнікаў. Яна – агульны звон памяці аб мінулых пакаленнях, што напрацягу шматвяковай і шматпакутнай беларускай гісторыі перанеслі шэраг цяжэйшых выпрабаванняў і пры гэтым далі жыццё нам, а разам з ім здольнасці любіць і ствараць.

Чытаць далей



Выпускны занятак Школы Практычнай генеалогіі (26.04.2015)

26 красавіка 2015 г. адбыўся апошні ў гэтым сезоне занятак Школы Практычнай генеалогіі. Ужо другі год запар выпускны ШПГ адбываецца на праваслаўны дзень жанчыны – дзень Памяці жанчын-міраносіц. “Міраносіцы і апосталы – вобраз двух бакоў нашага жыцця: пачуцця і разважлівасці. Без пачуцця – жыццё не жыццё; без разважлівасці – жыццё сляпое, шмат марнуецца і нямнога добрага плёну прыносіць. Трэба спалучаць адно і другое” (Св. Феафан Затворнік).

Чытаць далей



33-е пасяджэнне ГДГ “Радавод”

8 кастрычніка 2015 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
Чытаць далей